Падчас навагодніх святаў калектыў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у экалагічным квэсце «Ключи бабушки Зимы», які праходзіў у паляўнічым комплексе Дзятлаўскага лясгаса ў Вензавецкам лясніцтве – так званая рэзідэнцыя Дзеда Мароза Дзятлаўскага раёна.
Каб трапіць за вялікую браму да Дзеда Мароза, супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі заданні ад бабулі Зімы. Яны вырашалі складаныя і заблытаныя задачы, знаходзілі сакрэтныя знакі. Выкарыстоўваючы падказкі і вынаходлівасць, хадзілі экалагічнымі сцежкамі, праяўлялі свае веды, навыкі і эрудыцыю ў гульнях: ядомыя і неядомыя грыбы, знайдзі рогі, хвасты і слядылясных жыхароў, заблытай Лесуна і іншыя. І дапамагалі ім ў гэтым казачныя героі: Дзядок-Баравічок, Лясун, Хухлік і Рэха. І нарэшце, атрымаўшы ключы, удзельнікі квэста трапілі ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза, дзе паспрабавалі сябе ў чытанні вершаў, выкананні песень. Самыя актыўныя артысты атрымалі цукеркі і падарункі. І, канешне, не абыйшлося без танцаў і карагодаў вакол ёлкі.
Напрыканцы мерапрыемсва Дзед Мароз і Снягурка запрасілі ўсіх на кубачак гарбаты і паспрабаваць салодкія пачастункі.
Атмасфера навагодняга казачнага настрою і радасці панавала ў зімовым лесе каля дзвюх гадзін. Ніхто не сумняваўся, што цуды і магія існуюць. Свята скончылася. Але мары, вера ў казку здзейсніліся.
Дзякуем супрацоўнікам Дзятлаўскага лясгаса і Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў за навагоднюю казку для дарослых.
Калектыў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga