Хто каму і што павінен?

Важнае Грамадства

У мікрараёне вуліцы Навагрудскай, дзе я жыву, новабудоўлі з някепскімі (першапачаткова) дзіцячымі гульнявымі пляцоўкамі.

Аднак праз даволі хуткі час яны істотна страцілі свой таварны выгляд, хоць работнікі РУП ЖКГ і падмацоўваюць штолета. Напрыклад, у нашым двары не хапае горкі, якую яшчэ некалі адламалі і невядома куды падзелі. А ў суседнім… Помніце, год таму тут урачыста адкрылі дзевяціпавярховы дом? Такая дзіцячая пляцоўка была побач, усіх навакольных дзяцей сюды як магнітам цягнула! Цяпер яна, мякка кажучы, у жаласным стане.

– Павінны адрамантаваць, – магчыма, дзелавіта абурыцца нехта.

А хто павінен? Жылкамунгас, раённыя ўлады ці можа дэпутацкі корпус? А можа, трэба было не ламаць? Або цяпер жыхарам навакольных дамоў паклапаціцца, каб у дзяцей было дзе гуляць? Пытанняў атрымліваецца больш, чым адказаў. Паспрабуйце адрасаваць іх самім сабе. Колькі не сварыся, “воз” паўсядзённых праблем не зрушыцца з месца, пакуль самі не прыкладзём намаганні.

– Чым я магу дапамагчы? – правільнае, на маю думку, пытанне, якое кожнаму з нас варта навучыцца задаваць.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, з архіву рэдакцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga