За 2022 год па форме 1-мп (мікра) “Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі” праводзіцца дзяржаўнае статыстычнае назіранне:
– для мікраарганізацый – ВЫБАРАЧНЫМ метадам;
– для зноў створаных у 2022 годзе камерцыйных арганізацый – СУЦЭЛЬНЫМ метадам.
Інфармацыйныя матэрыялы аб правядзенні дзяржаўнага статыстычнага назірання па форме 1-мп (мікра) (пералік рэспандэнтаў, бланк і ўказанні па запаўненні формы) размешчаны на афіцыйным сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці www.grodno.belstat.gov.by ў рубрыцы “Рэспандэнтам” – “Дзяржаўныя статыстычныя назіранні; Бланкі формаў справаздачнасці, указанні, пастановы” раздзел “Структурная статыстыка (формы 1-мп (мікра), 1-мп, 4-у)”.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8-0152-55-49-64, 55-49-61, 55-49-65, 55-49-63, 55-49-62.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga