Віншавальныя паштоўкі да Каляд і Новага года

Грамадства Свежыя навіны

Навучэнцы 3 класа Круцілавіцкай сярэдняй школыў рамках правядзення рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” наведалі дашкольную групу, дзе падарылі выхаванцам зробленыя сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі да Каляд і Новага года.

Яны працавалі пад дэвізам:

Будзем шчырымі, чулымі і добразычлівымі,

Імкнёмся рабіць дабро ўсім людзям на планеце!

Хачам, каб новы год быў цікавым і шчаслівым!

Няхай у ім радасна жывуць і дарослыя, і дзеці!

Хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі вершы, пагулялі з выхаванцамі ў рухомыя гульні,  расказалі аб сваім насычаным жыцці ў школе, адказалі на пытанні сваіх маленькіх сяброў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся вельмі задаволенымі. Асабліва радаваліся трэцякласнікі, якія на асабістым прыкладзе зразумелі, што рабіць добрыя справы больш прыемна, чым атрымліваць падарункі.

Ала ЛАЗОВІК,
настаўніца пачатковых класаў Круцілавіцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga