У Прынёманскім краі з ініцыятывы Гродзенскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшла штогадовая акцыя “Розныя=роўныя”.
Яе вынікам стала выданне зборніка дзіцячых вершаў, сачыненняў і малюнкаў з сімвалічнай назвай “Мы роўныя”.
Міжраённая ўрачыстая прэзентацыя кнігі адбылася 2 снежня ў Лідскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Дзеці Дзятлаўскага раёна разам са сваімі бацькамі пабывалі на гэтым свяце і сустрэліся са сваімі равеснікамі з Навагрудскага, Воранаўскага, Шчучынскага, Карэліцкага і Лідскага раёнаў.
У рамках мерапрыемства для яго юных наведвальнікаў ладзілася анімацыйная праграма з удзелам узорнага тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці для бацькоў. Удзел ва ўрачыстасці прынялі і творчыя людзі Лідчыны.
Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Дзятлаўскім раённым ЦКРНіР