Зіма – цяжкі час для птушак. Маразы не палохаюць іх, а палохае зімовая бяскорміца. У гэты час ад голаду гіне вялікая колькасць птушак.
Многія людзі імкнуцца дапамагчы ім перажыць гэты цяжкі перыяд: ладзяць падкормачныя пляцоўкі і кармушкі. Але да ўсяго трэба падыходзіць з веданнем справы, бо, няправільна падкормліваючы птушак, лёгка ім нашкодзіць.
Для падкормкі дзікіх птушак можна выкарыстоўваць разнастайныя віды кармушак невялікіх памераў, якія вырабляюцца з кардону, празрыстых пластыкавых бутэлек або неглыбокіх драўляных скрынь.
Універсальны корм – звычайнае чорнае насенне сланечніку. Яго з задавальненнем ядуць практычна ўсе зімуючыя птушкі. Іншым недарагім і ўніверсальным кормам з’яўляюцца нарэзаныя свежыя яблыкі. Сініцы таксама будуць удзячны за падвешаны кавалачак несалёнага сала. А вось шчыглы, снегіры і іншыя птушкі крыху больш пераборлівыя і аддаюць перавагу прыроднаму корму. Так, шчыглы любяць насенне лопуху (тыя самыя “ліпучкі”, якімі, напэўна, кожны кідаўся ў дзяцінстве), снегіры аддаюць перавагу пладам і з задавальненнем дзяўбуць нарыхтаваныя ягады рабіны і яблыкі.
Мы звяртаемся да працоўных калектываў, установаў адукацыі, дзіцячых садоў, навучэнцаў, да неабыякавых жыхароў з просьбай прыняць удзел у мерапрыемствах па падкормцы птушак.
Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga