Больш за 40 дзяцей, чые бацькі працуюць на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны, наведалі базу адпачынку “Прывал” у горадзе Гродне.
Такі падарунак ім зрабілі прафсаюзныя арганізацыі прафсаюза АПК напярэдадні Новага года.
Штогод канцэпцыя святкавання Новага года на гэтай базе адпачынку мяняецца, але, што сапраўды застаецца пастаянным, дык гэта тое, што кожнае прадстаўленне здзіўляе, праходзіць маляўніча, феерычна і сучасна. Юных гасцей з Дзятлаўскага раёна запрасілі на незабыўнае музычна-танцавальнае шоу. “Прывал” ператварыўся ў казачную фабрыку цацак Дзеда Мароза. Дзятва прайшлася па яе цэхах, якія раскіданы па розных лакацыях базы адпачынку, сустрэлася з трэндавымі персанажамі са свету дзіцячых гульняў. Дзед Мароз і Снягурка праводзілі з дзецьмі жартоўныя конкурсы, вадзілі карагоды, кожны жадаючы змог праявіць свае здольнасці і талент у выяўленчым мастацтве.
Пасля абеду юныя дзятлаўчане накіраваліся ў гандлёва-забаўляльны цэнтр “Трыніці”, дзе пакаталіся на каньках, зрабілі пакупкі да Новага года.
Тэкст і фота падастаўлены райкамам прафсаюза работнікаў АПК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga