Традыцыйнымі каляднымі турнірамі завяршыўся сезон у аматараў валейбола.
Тры жаночыя і шэсць мужчынскіх каманд уключыліся ў напружаную барацьбу за прызавыя месцы.
Сярод жаночых каманд першае месца занялі валейбалісткі зборнай Дзятлаўскага раёна, другое месца ў КСУП “Хвінявічы”, на трэцім – старшакласніцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.
У мужчынскім турніры ўдзельнічалі 6 каманд: зборныя Дзятлаўскага РУП ЖКГ, участка электрасувязі, Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў, КСУП “Хвінявічы”, аматарская каманда “Тарнада” і юныя валейбалісты сярэдняй школы № 3.
Пасля напружаных гульняў у падгрупах і захапляльнага фіналу пераможцамі і прызёрамі сталі:
Каманда “Тарнада” – 1 месца, участак электрасувязі – 2 месца, КСУП “Хвінявічы” – 3 месца.
Пераможцы і прызёры сярод мужчынскіх і жаночых каманд былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў ад раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены раённым фізкультурна-спартыўным клубам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga