Дзецям – ад дарослых, дарослым – ад дзяцей

Важнае Грамадства

У рамках акцыі “Нашы дзеці” грашовыя сертыфікаты на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы за кошт сродкаў раённага бюджэту атрымаюць усе дашкольныя ўстановы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Нагадаем, што з ініцыятывай аказаць дапамогу дзіцячым садам Прынёмання сёлета выступіў абласны дэпутацкі корпус.

У нашым раёне старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская ўручылі сертыфікаты Новаяльнянскаму, Дварэцкаму і Таркачоўскаму дзіцячым садам. Выхаванцы таксама парадавалі гасцей сваёй творчасцю.

 

 

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga