Цуды не заканчваюцца

Важнае Грамадства

Дзіцячыя мары павінны збывацца, а навагоднія святы – найлепшы час для гэтага.

Так лічыць намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. У межах акцыі “Нашы дзеці” яны разам з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прыемным сюрпрызам.

Ігар Станіслававіч павіншаваў дзяцей і дарослых з самым цудоўным святам:

– Казка, якая пачалася для хлопчыкаў і дзяўчынак нашага раёна 15 снежня, прадаўжаецца. Дарослыя наведваюць розныя ўстановы адукацыі з падарункамі і віншаваннямі. Ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” я таксама хачу вас павіншаваць з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадаць усяго самага добрага, чыстага, светлага. Расціце шчаслівымі, выхаванымі, адукаванымі, а мы пастараемся вас у гэтым падтрымаць. Няхай усе вашы мары збываюцца і вы адчуваеце клопат і падтрымку старэйшых, бо маленькія грамадзяне – будучыня нашай любімай Беларусі.

Данік, які цяпер жыве ў цэнтры, больш за ўсё марыў у Новы год атрымаць ад Дзядулі Мароза вялікія навушнікі, і яго жаданне збылося. Іншыя выхаванцы ўстановы таксама не засталіся без прыемных сюрпрызаў ад гасцей і слодычаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga