Аляксандр Бургун: “Звяраем уліковыя даныя афіцэраў запасу”

Важнае Грамадства

У Рэспубліцы Беларусь прадаўжаецца планавая зверка ўліковых даных ваеннаабавязаных.

Як гэта адбываецца на Дзятлаўшчыне, расказаў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун:

– З 5 па 9 снежня на тэрыторыі раёна праводзіцца зверка ўліковых даных афіцэраў запасу, якія маюць мабілізацыйнае прызначэнне. Гэта ажыццяўляецца шляхам іх кантрольнай яўкі на пункты збору сельскіх выканаўчых камітэтаў і папярэдняга збору ваеннаабавязаных для вывучэння прадстаўнікамі воінскіх часцей.

Зверка ўліковых даных астатніх ваеннаабавязаных вядзецца ў планавым парадку.

Пра мэту свайго візіту на Дзятлаўшчыну расказаў і прадстаўнік воінскай часці горада Навагрудка Юрый Іванчык:

– У ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна мы прыбылі, каб праз асабістыя размовы з ваеннаабавязанымі запасу падрабязна вывучыць іх маральна-дзелавыя якасці і адпаведнасць прызначэння на пэўныя спецыяльнасці для нашай часці. Вывучаем і звяраем усе ўліковыя даныя афіцэраў запасу, прызначаных на даўкамплектаванне. Робім гэта як па асабістых справах, так і пры размове.

Сваімі ўражаннямі ад праходжання зверкі падзяліўся дзятлаўчанін, афіцэр запасу Міхаіл Карэнка:

– Я прыбыў па павестцы ў ваенны камісарыят для ўдакладнення ўліковых даных. Са мной паразмаўляў і задаў некалькі пытанняў прадстаўнік воінскай часці. У цэлым, зверка заняла прыкладна 10-15 хвілін. Мне вярнулі ваенны білет і сказалі, што можна ехаць на работу.

Напрыканцы Аляксандр Бургун яшчэ раз звярнуўся да нашых землякоў:

– Пераканаўча просім ваеннаабавязаных, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і не занятых у эканоміцы Рэспублікі Беларусь, з якімі яшчэ не была праведзена зверка ўліковых даных, каму не была ўручана павестка або не дазваніліся работнікі ваеннага камісарыята, прыйсці да 23 снежня 2022 года ў ваенны камісарыят у працоўныя дні з 8 да 17 гадзін для ўдакладнення ўліковых даных. Пры сабе трэба мець пашпарт, ваенны білет і вадзіцельскае пасведчанне.

Пры немагчымасці асабістай яўкі неабходна звязацца з работнікам ваеннага камісарыята па тэлефоне 8-01563-2-10-61.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga