Пад такой назвай у цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў брыфінг па стварэнні раённага сацыяльна значнага канцэпту “БРПА і БРСМ: у адзінстве наш поспех”.
Старшыня раённай піянерскай арганізацыі Ірына Мішчанка і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, адкрываючы форум, расказалі, што на Дзятлаўшчыне праходзіць тэматычны піянерскі тыдзень “БРПА і БРСМ – у дзеянні!”, таму дзень з тэмай “Будучыня за намі” сабраў у творчай студыі членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА”, дэпутатаў моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, членаў ГА “БРСМ” гарадскіх школ. Увагу прысутных Ірына Мішчанка засяродзіла на тым, што ў 2022-2023 навучальным годзе створана праграма сумеснай работы моладзевых аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ” на 2022-2025 гады “Платформа магчымасцяў”, скіраваная на ўзаемадзеянне і садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці з выкарыстаннем выхаваўчага патэнцыялу і традыцый.
Задачай сустрэчы школьнікаў было стварэнне канцэпту па далейшым супрацоўніцтве раённых моладзевых аб’яднанняў.
Удзельнікі форуму падзяліліся на тры творчыя пляцоўкі, якія курыравалі планаванне работы па наступных напрамках: грамадзянска-патрыятычнае і духоўнае выхаванне; стварэнне іміджу арганізацый; работа ў сацыяльных сетках. Удзельнікі пляцовак стварылі і абаранілі свае творчыя праекты, самыя цікавыя ідэі якіх будуць улічаны на раённай “Платформе магчымасцяў”.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga