Прайшоў рэспубліканскі прававы прыём

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

24 лістапада з працоўным калектывам ДРБУ-119 у форме прававой асветы прайшоў рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём.

У сустрэчы прынялі ўдзел прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Дзмітрый Бязмен, пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, дырэктар ДРБУ-119 Дзмітрый Мазоль.

Пра падыходы да фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу расказаў Дзмітрый Бязмен. Тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўзняў Алег Вялічка, у тым ліку расказаў пра падзеі ваеннага ліхалецця на Дзятлаўшчыне.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: