У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:
Марыя Мятліцкая “Тое, што мае значэнне” – ці праўду кажуць, што зразумець – значыць дараваць? Жыць з каменем за пазухай вельмі цяжка. Груз крыўды, несправядлівасці цісне, не дае дыхаць. А калі гэта крыўда на блізкіх – цяжка ўдвая. Але дараваць яшчэ цяжэй. Ды і як дараваць здраду, падман? Няўжо можна забыцца прыніжэнне, бяссонныя ночы, пакуты?
Кожны з герояў кнігі вырашае гэтыя нялёгкія пытанні па-свойму;
а таксама кнігі “Я буду кахаць цябе вечна”, “Горкі шакалад”, “Дарога на дзве вуліцы”;
Таццяна Троніна “Выгнанне Раі”, героі якой сябравалі яшчэ з часоў інстытута. Алег быў першым ва ўсім, карыстаўся папулярнасцю ў жанчын, скончыў вучобу на выдатна. Мікіта заўсёды заставаўся на другіх ролях. Гэта не перашкаджала дружбе, мужчыны нават задумалі агульную справу. Бізнес квітнеў. А вось асабістае жыццё…
а таксама кніга “Паміж намі дождж”.
Акрамя гэтага, вы можаце пазнаёміцца з кнігамі Вольгі Валадарскай “Дзве палавінкі цёмнай душы”, “Дэфіле над прорвай”, “Прыгажуня-пачвара”, “Прывіды забытых магіл”;
Наталлі Несцеравай “Госці з’язджаліся на дачу”, “Мілы вырадак”;
Людмілы Мартавай “Таямніцу прашэпча лавіна”, “Пунсовая гронка турмаліну”;
Марыны Крамер “Мёртвыя хрызантэмы”, “Рэтраградны Меркурый”;
Дар’і Данцовай “Бабулька на гарошыне”, “Каза і сямёра ваўчанят”; Уладзіміра Колычава “Куля рассудзіць”, “Дзе праўда, брат?”, “Пад зладзейскімі зоркамі”;
Аляксандра Тамонікава “Смерць пад узроўнем мора”, “Генерал без арміі”.
Чакаем усіх жадаючых!
Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga