Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб прадаўжае работу ў рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю”.
Бібліятэка знаёміць сваіх наведвальнікаў з вядомымі землякамі, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці.
Увазе карыстальнікаў арганізавана выстава-знаёмства “Людзі, падзеі, факты з жыцця”, дзе прадстаўлены матэрыялы пра былых работнікаў установаў культуры Жукоўшчынскага сельскага савета.
На асобнай паліцы “З кнігай па жыцці” сабраны матэрыял пра бібліятэкараў – Алену Кучынскую і Алу Гушчынскую, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі служэнню кнізе.
Паліца “А музыка гучыць…” знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з заснавальніцай і былым кіраўніком фальклорнага народнага гурта вёскі Погіры Аляксандрай Шыдла. Яна адна з першых распачала работу па пошуку мясцовых фальклорных песень, якія запісвала ад пажылых людзей сваёй вёскі. Некаторыя з іх увайшлі ў кнігу Таццяны Варфаламеевай “Песні беларускага Панямоння” і кнігу “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”. Вёска Погіры стала вядомай далёка за межамі раёна, дзякуючы фальклорнаму народнаму гурту, створанаму Аляксандрай Шыдла пры Погірскім сельскім клубе.
Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga