З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, класіка беларускай літаратуры, народнага песняра, у дзень нараджэння паэта, 3 лістапада, навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы таксама ўзгадалі знакамітага суайчынніка.
Ужо з пачатковых класаў дзеці знаёмяцца з творчасцю Якуба Коласа, многія вершы паэта ведаюць на памяць. У гэты дзень ва ўстанове быў арганізаваны чэлендж “Творы Коласа гучаць”, а таксама тэматычная выстава кніг “Душою, сэрцам я між вас”, прысвечаныя юбілейнай даце. Навучэнцы дэкламавалі вершы і дарылі восеньскія кветкі паэту. Было таксама пазнавальна даведацца аб рэпрадукцыях беларускіх мастакоў, прысвечаных юбіляру.
Навучэнцы 9-10 класаў прынялі ўдзел у анлайн-гульні, у час якой паказалі свае веды аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, атрыманыя на ўроках беларускай літаратуры.
Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Хвінявіцкай сярэдняй школы