Выпадковая сустрэча на прасёлачнай дарозе падштурхнула грамадзяніна В. да першага злачынства, а літаральна праз паўтара тыдня “па накатанай” ён учыніў і другое, за што цяпер паўстане перад судом.
Спачатку на пустой дарозе паміж населенымі пунктамі В. сустрэў раней не знаёмага яму мужчыну з веласіпедам і пакетам прадуктаў. Слова за слова – разгаварыліся, нават на ўзбочыне разам распілі спіртное. Ужо “пад градусам” В. вырашыў, чаму б яму не скарыстацца двухколавым транспартным сродкам свайго выпадковага знаёмца, а ў якасці бонуса прыхапіў з сабой і чужы пакет з прадуктамі. Пацярпеламу нешчаслівая сустрэча каштавала 387 рублёў – менавіта ў такую суму ацанілі скрадзеную маёмасць.
Другое злачынства В. учыніў у адносінах ужо да свайго знаёмца, якому дапамагаў па будаўніцтве. Зноў у стане алкагольнага ап’янення вырашыў з’ездзіць па спіртное і цыгарэты, праўда, на гэты раз выбраў не веласіпед, а аўтамабіль “Таёта”, які належаў гаспадару, і, вядома ж, за руль сеў без дазволу.
Вольга ЖЫБКО,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Фота з адкрытых крыніц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga