Валерый Макарчык: “Важны для дзяржавы і грамадства законапраект”

Важнае Грамадства

Нядаўна Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па пытаннях фарміравання Усебеларускага народнага сходу і змяненняў у выбарчым заканадаўстве.

Цяпер законапраект аб фарміраванні і паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу і выбарчым заканадаўстве, дзе прадугледжана ўвядзенне адзінага дня галасавання, вынесены для грамадскага абмеркавання.

Сваімі думкамі на гэты конт падзяліўся старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык:

– Цікавасць людзей да Усебеларускага народнага сходу адчувалася яшчэ на этапе, калі вялося абмеркаванне праекта змяненняў Канстытуцыі РБ у працоўных калектывах. Яшчэ тады па рабоце Усебеларускага народнага сходу ў людзей узнікала шмат пытанняў. Раней і цяпер беларусаў вельмі цікавіць, як будзе працаваць УНС, як будуць выбірацца дэлегаты, іншыя пытанні ў гэтым кірунку. Зразумела, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, як найбуйнейшая грамадская арганізацыя краіны, не магла застацца ў баку ад гістарычнай падзеі. Прафсаюзы актыўна ўключыліся ў работу па абмеркаванні і растлумачэнні праекта Закона аб УНС. Па ўсёй Гродзенскай вобласці праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, з прафсаюзным актывам, дзе абмяркоўваецца і больш падрабязна тлумачыцца праект новага закона. Тут вельмі спатрэбіўся ранейшы вопыт работы, атрыманы ў час нядаўна праведзенага канстытуцыйнага рэферэндуму.

Гэта важны законапраект як для нашай краіны, так і для грамадства. Адметна, што ўсе значныя пытанні ў нашай дзяржаве адкрыты для абмеркавання грамадзян і ўсіх зацікаўленых асобаў. Чым больш улічваецца меркаванняў і прапановаў, тым больш правільным будзе выпрацаванае рашэнне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga