Увага, прэм’ера! Час дзіцячых адкрыццяў

Грамадства Свежыя навіны

Як сказаў Канстанцін Станіслаўскі, для дзяцей трэба іграць таксама, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш.

У санаторнай школе “Баравічок” адбылася прэм’ера лялечнага спектакля “Пятрушка і Капрызка”.

З самых малых гадоў чалавек вучыцца… і не заўсёды завучванне правілаў і нормаў жыцця адбываецца непасрэдна. Для дзяцей лягчэй засвойваць нешта новае праз прыклад, казку. І менавіта тэатр дае магчымасць зразумець сябе, убачыць свае ўчынкі збоку, разабрацца ў сітуацыі, дапамагчы героям словам, справай.

Спектакль “Пятрушка і Капрызка” дапамог зразумець навучэнцам, што побач з табой заўсёды ёсць сябры, што не капрызы і слёзы дапамагаюць дамагчыся жаданага. Дзяўчынка Матрошка разам са сваімі сябрамі Мурзікам, Барбосам  і Пятрушкам паказала, што змагла змяніцца, стаць паслухмянай.

Праца над пастаноўкай ішла ў найкарацейшыя тэрміны, так як дзеці часова знаходзяцца ў санаторнай школе (на працягу 21 дня).

Але нягледзячы на гэта, спектакль атрымаўся па-сапраўднаму яркім і жыццесцвярджальным.

Ірына КУХАРЭВІЧ,
кіраўнік заняткаў па інтарэсах “Батлейка”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga