Святочная сустрэча з душэўным канцэртам прайшла ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна для матуляў “залатога ўзросту”.
Наведвальнікаў клуба “Нам гады не бяда”, аматарскага аб’яднання “Мудрыя сэрцам” аддзялення дзённага знаходжання для людзей мудрага ўзросту віталі яго загадчыца Галіна Касцюк і арганізатары канцэрта – творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Сярод тых, хто падрыхтаваў віншавальныя “музычныя паштоўкі”, былі Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Ірына Бакшук, Марына Варган, Таццяна Шостка, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка”.
Творчымі імправізацыямі сябровак па аддзяленні парадавалі Ірына Варабей, Раіса Лакіза, Ніль Шарыпаў.
Завяршылася свята на такой жа цёплай ноце – сумесным чаяваннем.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Галінай КАСЦЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga