Куды можна здаць ртуць?

Важнае Да ведама грамадзян

З 1 па 30 лістапада ў раёне пройдзе месячнік па зборы ртуці і ртутнаўтрымліваючых адходаў.

Прыём небяспечных бытавых адходаў, у тым ліку ртутнаўтрымліваючыя лямпы і градуснікі, у насельніцтва праводзіцца на вытворчай базе Дзятлаўскага РУП ЖКГ (г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 4, тэл. 6-68-36), а ртуці ў вадкім стане – у Дзятлаўскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях (г. Дзятлава, вул. Слонімская, 6Б).

Арганізацыі здаюць ртутнаўтрымліваючыя адходы на платнай аснове ў філіял “Завод Хімвалакно” ААТ “Гродна Азот” (230026, г. Гродна, вул. Славінскага, 4, тэл. 8-0152-73-87-75 для заключэння дагавора).

Што рабіць, калі разбіўся градуснік:

— самыя буйныя шарыкі ртуці збярыце пры дапамозе пэндзліка ў папяровы канверт;

— спрынцоўкай збярыце дробныя шарыкі, а для самых дробных кропелек  падыдзе лейкапластыр або скотч.

— сабраную ртуць памясціце ў шкляны слоік з вадой ішчыльна закрыйце яго;

— правядзіце вільготную ўборку пакоя, выкарыстоўваючы раствор марганцоўкі або мыльна-содавы раствор.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga