Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 26 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 55 паведамленняў, 1 з якіх утрымлівала звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 27 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 27 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 37 правапарушальнікаў, узбуджаны 4 крымінальныя справы.

 

Не пагрэбаваў і электраправодкай

Міліцыя адшуквае невядомага злодзея, на якога ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. У час адсутнасці гаспадара дома, пакінутага ў спадчыну ў вёсцы Аляксандравічы, зламыснік сарваў навясны замок з уваходных дзвярэй, скраў электраправодку, энергазберагальныя лямпы і сякеру, чым нанёс уласніку грашовы ўрон у памеры 344 рублёў.

Асцярожна ў інтэрнэце

Ад дзеянняў невядомага злодзея з інтэрнэт-прасторы на мінулым тыдні пацярпела жыхарка адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. У жанчыны з карт-рахунка было скрадзена 100 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga