З пачатку 2022 года ў Дзятлаўскім раёне адбылося пажары з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі бытавых электрапрыбораў.
Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, неабходна ведаць і выконваць меры бяспекі:
— калі мыеце халадзільнік, іншыя бытавыя прыборы або мяняеце лямпачку, адключайце электрычнасць;
— не трымайце ўключаныя бытавыя прыборы ў ванным пакоі;
— не вымайце вілку з разеткі за шнур;
— не рамантуйце вілкі электрапрыбораў з дапамогай ізаленты, замяняйце іх своечасова;
— не бярыце прас мокрымі рукамі, не пакідайце без нагляду ўключаным у разетку, не абкручвайце шнур вакол гарачага праса;
— не запаўняйце вадой з крана ўключаныя ў сетку чайнікі і кававаркі;
— перад тым як скручваць пасля эксплуатацыі падаўжальнік, дастаньце яго з разеткі;
— не рабіце часовых злучэнняў правадоў, прадастаўце ўсе работы спецыялістам;
— не пакідайце без нагляду электрапрыборы, уключаныя ў сетку.
Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай РЭГІ
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Фота з адкрытых крыніц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga