Чаму скарга пакінута без разгляду?

Грамадства Свежыя навіны

У суд звярнуўся грамадзянін Я. са скаргай на пастанову начальніка аддзела прымусовага выканання аб прыняцці да яго мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента.

Згодна з ч. 2 арт.125 Закона Рэспублікі Беларусь аб выканаўчым вядзенні скаргі на пастановы, дзеянні (бяздзейнасці) кіраўніка органа прымусовага выканання, за выключэннем скаргаў на пастановы, вынесеныя ў парадку, устаноўленым арт. 131 гэтага закона, падаюцца вышэйстаячаму кіраўніку органа прымусовага выканання.

У ходзе разгляду справы судом было ўстаноўлена, што грамадзянін Я. пастанову начальніка аддзела прымусовага выканання аб прымяненні да яго забеспячальных мер вышэйстаячаму кіраўніку органа прымусовага выканання не абскардзіў.

У сувязі з тым, што мужчынам не быў выкананы абавязковы пазасудовы парадак, яго скарга пакінута судом без разгляду. Грамадзяніну Я. растлумачана права абскарджання гэтай пастановы ва ўпраўленне прымусовага выканання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga