У бібліятэку – усёй сям’ёй!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дварэцкай сельскай бібліятэцы ёсць добрая традыцыя – кожны год праводзіць дзень сямейнага чытання.

І хоць дзверы бібліятэкі адчынены для наведвальнікаў заўсёды, менавіта ў гэты дзень ёсць чым здзівіць нават самага пераборлівага чытача.

Чарговы такі дзень прайшоў пад назвай  “Запрашаем у Кніжкін дом, вам будзе ўтульна ў ім”. Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі і часопісамі аб выхаванні, развіцці і ўмацаванні здароўя дзяцей, ім былі прапанаваны пазнавальныя і развіваючыя кнігі для сямейнага чытання. Таксама прайшоў агляд літаратуры “З кнігай свет у сям’і дабрэйшы і ярчэйшы”, у час якога ўвага дарослых чытачоў была звернута на ролю бацькоў у станаўленні асобы дзіцяці і значэнне дамашняй бібліятэкі ў выхаванні і развіцці дзяцей. Удзельнікі мерапрыемства не проста расказвалі пра тое, якія кнігі карыстаюцца попытам у іх сем’ях, а зрабілі рэкламу сямейнага чытання: яны арганізавалі выставу-рэйтынг “Кніжная сімпатыя”, на якой былі прадстаўлены іх любімыя кнігі. Дзеці і бацькі адгадвалі назвы твораў, удзельнічалі ў жартоўных конкурсах, паглядзелі прэзентацыю “Любімыя кнігі нашай сям’і”. Гэта мерапрыемства дазволіла дзецям весела, з карысцю правесці час, а бацькам успомніць даўно прачытаныя творы.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga