“Шкаліяда” прайшла ў Дзятлаве

Важнае Спорт і турызм

На стадыёне сярэдняй школы № 3 прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей і падлеткаў “Шкаліяда”.

Маленькія спартсмены вызначалі мацнейшых у бегу на кароткую і доўгую дыстанцыі, скачках у даўжыню з разбегу, шматбор’і, кіданні тэніснага мяча з месца.

Як адзначыла дырэктар раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута, “Шкаліяда” праходзіць штогод з мэтай павышэння эфектыўнасці работы ўстановаў адукацыі па прыцягненні дзяцей і падлеткаў да фізкультурных і спартыўных заняткаў, стварэння ўмоваў для фарміравання здаровага ладу жыцця, а таксама адбору таленавітых у спорце дзяцей для заняткаў лёгкай атлетыкай у Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.

– Нягледзячы на юны ўзрост, ярка адчуваецца спаборніцкі дух і імкненне да перамогі. Для большасці дзяцей гэты старт становіцца першай лёгкаатлетычнай спробай сіл у будучай спартыўнай кар’еры, менавіта таму вельмі карысна ацаніць свае магчымасці на фоне сапернікаў з іншых школ. Дзеці, вядома, настроены на перамогу. Гэта трэба ў дзіцячым узросце праходзіць. Па-першае, знаёмства, па-другое, гэта значныя спаборніцтвы. Уяўляеце, як гэта выдатна – абараняць сваю школу, потым раён, а затым ужо вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гэта ўжо такія першыя крокі патрыятызму, – адзначыла Святлана Іванаўна і запрасіла ўсіх жадаючых на заняткі ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу.

Ірына КАМАРОВА
Фота Ільі КАВАЛЕНКІ



Теги: