Прымаем удзел у акцыі “Мы – госці на роднай зямлі”

Грамадства Свежыя навіны

Прадстаўнікі педагагічнага калектыву Дварэцкай сярэдняй школы наведалі новую экспазіцыі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць” –  “Школа: учора, сёння, заўтра” па гісторыі адукацыі і выхавання на Дварэччыне.

На працягу апошніх двух гадоў экспедыцыйнымі атрадамі школы пад кіраўніцтвам загадчыка музея Сяргея Каско было знойдзена шмат музейных прадметаў: фотаздымкі, падручнікі, граматы і дыпломы, школьныя партфелі і безліч іншых рэчаў. На тэрыторыі Дварэцкага сельскага савета ў савецкі час дзейнічалі дзве васьмігадовыя школы і дзевяць пачатковых. 30 верасня 2022 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дадзенай экспазіцыі з запрашэннем ветэранаў педагагічнай працы і святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка.

Віталій ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: