Пазнаёміліся з работай пярвічак

Важнае Грамадства

З рабочым візітам у Дзятлаве пабылі Таццяна Якубовіч, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Лэла Шпак старшыня абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Сумесна з Валерыем Макарчыкам, прафсаюзным лідарам раёна, і Станіславам Фабішэўскім, старшынёй раённай арганізацыі галіновага прафсаюза, яны  наведалі гімназію № 1 горада Дзятлава, Новаяльнянскую і Круцілавіцкую сярэднія школы, дзе адміністрацыя ўстановаў адукацыі і прафактыў пазнаёмілі іх з дзейнасцю сваіх пярвічак па асноўных напрамках.

Таццяна Якубовіч акцэнтавала ўвагу на пытаннях па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання, абмеркавала іх з навучэнцамі і настаўнікамі.

У час візіту для гасцей правялі экскурсіі па музеях установаў адукацыі.

У вандроўцы па славутасцях горада гасцей суправаджала старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея, яна ж прафсаюзны інспектар па сувязях з грамадскасцю, Алена Абрамчык. Прафсаюзныя лідары наведалі помнік Ліпічанскаму Сусаніну Іосіфу Філідовічу, прайшліся па гістарычным цэнтры Дзятлава, зайшлі ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – архітэктурны помнік XVII стагоддзя.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота Ільі КАВАЛЕНКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga