Наша бяспека ў руках прафесіяналаў

Важнае Здарэнні і бяспека

Традыцыйны сумесны інструктаж нарадаў, якія задзейнічаны ў ахове грамадскага парадку ў месцах масавага знаходжання грамадзян, прайшоў на пляцоўцы каля помніка Героям Савецкага Саюза Я. Фогелю і П. Пятрову ў гарадскім парку ў Дзятлаве.

Інструктаж пачаўся з праверкі знешняга выгляду дзятлаўскіх праваахоўнікаў, належнага стану іх формы, сродкаў сувязі і табельнай зброі. Пасля гэтага начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Юшкевіч правёў вуснае апытанне супрацоўнікаў на веданне нарматыўных прававых актаў і давёў агульную аператыўную абстаноўку.

На мерапрыемстве міліцыянеры адпрацавалі практычныя навыкі, паказаўшы алгарытм дзеянняў пры затрыманні злачынцы.

У час правядзення інструктажу намеснік начальніка аддзела Ігар Хітро ўручыў узнагароды і новыя міліцэйскія пагоны.

Загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь першае спецыяльнае званне “малодшы сяржант” прысвоена малодшаму ўчастковаму Мікіту Балтрукевічу.

Граматай упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама за ўмелыя прафесійныя дзеянні адзначаны старшы ўчастковы інспектар аддзела Аляксандр Скварчынскі.

За аказанне садзейнічання ва ўмацаванні правапарадку на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, актыўную жыццёвую пазіцыю граматы аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і матэрыяльнае заахвочванне атрымалі члены добраахвотных дружын ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Пасля інструктажу па камандзе вартавыя закона заступілі на ахову грамадскага парадку нашага раёна.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga