Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеем у супрацоўніцтве з раённай газетай “Перамога” па ініцыятыве членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў у жніўні быў аб’яўлены конкурс на лепшае піянерскае пасланне нашчадкам, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя Піянерыі.
Удзельнікамі конкурсу сталі акцябраты і піянеры раёна ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-14 гадоў. На раённы этап паступіла 22 работы.
Маладое пакаленне Дзятлаўшчыны ў сваіх пасланнях закранае хвалюючыя іх пытанні: захаванне гістарычнай памяці, беларускай культуры, экалогіі, сямейных асноў, міласэрнасці. Сённяшнія навучэнцы з надзеяй глядзяць у будучыню і заклікаюць піянераў новай эры быць лепшымі, захоўваць традыцыі, быць сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі Беларусі.
Пераможцамі і прызёрамі паўфіналу конкурсу сталі наступныя работы:
узрост 7-9 гадоў:
1-е месца – Анастасія Жыгала з піянерскай дружыны імя І. Ю. Філідовіча гімназіі № 1 горада Дзятлава;
2-е месца – творчая група акцябрацкай зорачкі 3 класа піянерскай дружыны імя А. Шылава Новаяльнянскай сярэдняй школы; Кацярына Ганчар з групы акцябрат 4 класа піянерскай дружыны імя Д. Лазовіка Дварэцкай сярэдняй школы;
3-е месца – Сафія Санцэвіч з атрада “Бусляняты” піянерскай дружыны імя Ф. М. Сінічкіна Хвінявіцкай сярэдняй школы; Радаслаў Заваротны з атрада “Ветразь” піянерскай дружыны імя В. Адамчыка Круцілавіцкай сярэдняй школы;
узрост 10-12 гадоў:
1-е месца – Улада Урбан з піянерскай дружыны імя Я. Я. Фогеля сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава;
2-е месца – Іна Абухава з піянерскай дружыны імя А. Я. Калашнікава Раклевіцкай базавай школы;
3-е месца – Вікторыя Шупа з піянерскай дружыны імя М. А. Марозавай сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава;
узрост 13-14 гадоў:
1-е месца – члены гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага РС ГА “БРПА”;
2-е месца – члены моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў; Паліна Хілімончык з піянерскай дружыны імя В. С. Біцько Вензавецкай сярэдняй школы;
3-е месца – Злата Гуз з піянерскага атрада “Даследчыкі” Гезгалаўскай сярэдняй школы; творчая група піянерскай дружыны “Крынічанцы” Жукоўшчынскай базавай школы.
У фінале конкурсу пераможцам стала пасланне членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Яно будзе змешчана ў капсулу часу, цырымонія закладкі якой праходзіць у Дзень народнага адзінства каля Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Змест паслання нашчадкі змогуць даведацца толькі праз 50 гадоў, у 2072 годзе. А пакуль моладзь Дзятлаўшчыны працягвае працаваць на карысць сваёй роднай Беларусі, малой радзімы.
Іна ДЗЕДАВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Ірына МІШЧАНКА,
педагог-арганізатар, старшыня раённага савета ГА “БРПА”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga