Да Дня народнага адзінства работнікі і атрымальнікі сацыяльных паслуг Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для прыстарэлых і інвалідаў прынялі ўдзел у флэш-мобе “Калі мы аб’яднаныя, мы непераможныя”.
Усе ўдзельнікі былі адзінымі ў тым, што неабходна заўсёды памятаць, што народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, падтрымка і развіццё ўсяго лепшага, што было і яшчэ будзе зроблена беларусамі. А калі мы будзем разумець і паважаць адзін аднаго, дапамагаць, то разам нам будзе прыемней і ўтульней жыць.
Марыя МАЛЕНЧЫК,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для прыстарэлых і інвалідаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga