Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў Указ “Аб узнагароджанні”.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і распрацоўку інавацыйнай прадукцыі, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне судовай сістэмы, развіццё машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, сродкаў масавай інфармацыі, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, культуры, мастацтве і спорце.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 160 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод іх – дзятлаўчане. Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны: Ірына Уладзіміраўна Марук, заатэхнік-селекцыянер КСУП “Хвінявічы”; Аляксандр Віктаравіч Панасенкаў, машыніст экскаватара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС”; Павел Сяргеевіч Сухецкі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Войневічы”; Аляксандр Аляксандравіч Лойка, трактарыст ААТ “Дварэцкі льнозавод”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga