Паважаныя будаўнікі і ветэраны галіны! Шчыра і сардэчна віншуем усіх, хто працуе ў арганізацыях будаўнічай галіны Дзятлаўскага раёна.
Прафесія будаўніка – адна з самых важных, паважаных і запатрабаваных. Рукамі будаўнікоў узводзяцца прамысловыя прадпрыемствы, жылыя дамы, рамантуюцца школы і дзіцячыя сады, бальніцы і іншыя сацыяльныя ўстановы.
Сёння вялікая ўвага надаецца якасці ўзводзімых аб’ектаў, выкарыстанню сучасных матэрыялаў і перадавых тэхналогій. Упэўнены, што ваша штодзённая праца, прафесіяналізм і майстэрства будуць садзейнічаць дынамічнаму развіццю ўсяго будаўнічага комплексу раёна.
Дзякуем вам за вашу працу. Жадаем усім поспехаў у рабоце, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт