Рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходныя, – дэвіз валанцёраў БРСМ “Добрае Сэрца”.
А таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам!”.
Акцыя заснавана для таго, каб сфарміраваць у моладзі пачуцці гуманнасці і міласэрнасці, спагады і дабрыні.
Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык разам з бухгалтарам камітэта Наталляй Маркавай і старшынёй раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Ірынай Мішчанка завіталі ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.
Выхаванцаў цэнтра ўдзельнікі акцыі павіншавалі з новым навучальным годам, пажадалі ім добрай вучобы, бадзёрага настрою. У падарунак ад гасцей дзеці атрымалі неабходныя канцылярскія прылады і падарункі.
Падарыць дабро тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу, можа кожны жадаючы, бо акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!” прадоўжыцца да сярэдзіны верасня.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga