Чарговы дзень летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава быў прысвечаны падарожжам.
Першай кропкай стала віртуальная экскурсія ў мінулае “Маршрутамі памяці, маршрутамі Перамогі”. Дзеці завочна пабывалі ў вагонах цягніка Перамогі, паслухалі ўспаміны відавочцаў тых жудасных падзей, калі ў жыццё простых людзей уварвалася смяротная небяспека, слёзы і жах Вялікай Айчыннай вайны.
Затым маленькія падарожнікі адправіліся ў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Там ім расказалі аб штодзённых абавязках супрацоўнікаў, паказалі шлем, шчыт, бронекамізэльку, якімі карыстаюцца міліцыянеры ў час службы. Міліцыянер-кінолаг пазнаёміў выхаванцаў са службовым сабакам Рэем, прадэманстраваў, як праходзіць затрыманне зламысніка.
Таццяна ВАЛЯК,
старшы выхавальнік летніка “Усмешка”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga