Нашы ў лідарах

Свежыя навіны Спорт і турызм

На беразе возера Літоўка, што ў Навагрудскім раёне, прайшлі летнія спаборніцтвы сярод работнікаў дамоў-інтэрнатаў абласнога і раённага падпарадкоўвання, прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці.

Каманда «Патрыёт» Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў таксама прыняла ўдзел у спаборніцтвах.

Дырэктар установы Ігар Ціхан пастаянна падбадзёрваў сваіх работнікаў, таму члены каманды не былі абыякавымі, стараліся падрыхтавацца і выступіць дастойна.

У спаборніцтвах па пляжным валейболе каманда заняла 1 месца. У конкурсе сценгазет «Па старонках гісторыі малой радзімы», дзе былі адзначаны цікавая гісторыя, слаўныя традыцыі, подзвігі землякоў і дасягненні нашага раёна – 2 месца.

Таксама былі высокія паказчыкі ўдзельнікаў у эстафеце, дартсе, перацягванні каната і «Барацьбе сумо». І як вынік – другое каманднае месца сярод усіх дамоў-інтэрнатаў Гродзенскай вобласці.

Адміністрацыя і работнікі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» удзячны арганізатарам летніх спаборніцтваў за актыўны адпачынак, заняткі фізічнай культуры і спорту, умацаванне здароўя.

Марыя МАЛЕНЧЫК,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце Казлоўшчынскага дома-інтэрната

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: