Наркаманія выклікае татальнае паражэнне асобы і ў большасці выпадках суправаджаецца ўскладненнямі фізічнага здароўя.
Чалавек, які становіцца на шлях нарказалежнасці, паступова страчвае свае лепшыя маральныя якасці, становіцца не зусім здаровы псіхічна, губляе сяброў, сям’ю, трапляе ў злачыннае асяроддзе, прыносіць шмат праблем сабе і навакольным, паступова разбурае сваё цела.
Асобы, якія ўжываюць наркотыкі, найчасцей вельмі позна разумеюць, што яны не проста «забаўляюцца» псіхатропамі, а ўжо поўнасцю ад іх залежаць. Часам залежнасць развіваецца праз паўгода, нават год, часцей — праз 2-3 месяцы, аднак нярэдка чалавек становіцца нарказалежным пасля першага ўжывання наркотыка.
У Рэспубліцы Беларусь за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў прадугледжана крымінальная адказнасць.
Міліцыя просіць паведамляць аб усіх вядомых фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў у групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама на нумар 102. Ананімнасць гарантуецца. Ад вашай пільнасці і неабыякавасці залежыць эфектыўнасць нашай работы і здароўе падрастаючага пакалення.
Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga