Марына Нячай: “Робіцца ўсё магчымае для ўстойлівага развіцця і росту”

Важнае Грамадства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня правёў пасяджэнне Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні.

Перад Урадам пастаўлена задача, каб эканоміка краіны сёлета ва ўмовах санкцый і беспрэцэдэнтнага ціску спрацавала не горш за мінулагоднія паказчыкі. Прыняты рад стратэгічных рашэнняў па розных кірунках.

Форум шырока папулярызаваўся ў сродках масавай інфармацыі нашай рэспублікі і быў цікавым для нашых суайчыннікаў.

Марына Нячай, дырэктар Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:

– Занесеныя звонку санкцыі закранулі і беларускую эканоміку. Нягледзячы на гэта ў краіне робіцца ўсё магчымае для ўстойлівага развіцця і росту ў цяперашніх умовах. Жыццёвы ўзровень беларусаў амаль не змяніўся ў горшы бок: працуюць і адчыняюцца новыя школы, дзіцячыя садкі, паліклінікі, павышаюцца памеры пенсій і дапамогаў, з’явілася другое жыццё ў некаторых айчынных прадпрыемстваў і заводаў па павышэнні імпартазамяшчэння тавараў.

Насуперак адмоўным бакам санкцыі даюць станоўчы эфект і дадатковы штуршок, які дазваляе прымаць нестандартныя рашэнні па іх пераадоленні дзеля блага простых людзей і эканомікі, наша краіна асвойвае новыя рынкі збыту.

Упэўнена: калі мы змаглі не спыняць заводы і прадпрыемствы ў час пандэміі каранавірусу, то і цяпер зможам годна справіцца з дадзенай сітуацыяй.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga