Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і лясгасаў рамках прафілактычнай акцыі “Летні патруль” правялі рэйд па супрацьпажарнай бяспецы па лясах Дзятлаўшчыны.
РАНС нагадвае, што ў лясах забараняецца:
— разводзіць вогнішчы ў хвойных дрэвастоях і маладняках, у месцах з падсохлай травой;
— пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (акуркі, запалкі, гарачы попел);
— пакідаць прамасленыя або прамочаныя лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі ці іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, вату);
— выпальваць галлё, лясны подсціл, траву і іншыя гаручыя матэрыялы на землях ляснога фонду.
Разам з тым, аматарам “ціхага палявання”, каб не заблукаць у лесе,неабходна:
— узяць з сабой зараджаны мабільны тэлефон;
— апранаць адзенне яркіх колераў;
— запамінаць арыенціры, пакідаць засечкі.
Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga