Гуманітарная дапамога для дома-інтэрната

Важнае Грамадства

Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў наведалі прадстаўнікі цэнтра дапамогі “Вера”: дырэктар Антаніна Місюкевіч, педагог, арт-тэрапеўт Таццяна Селіна і рэдактар Марыя Ірха.

Яны аказалі гуманітарную дапамогу для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і паляпшэння ўмоў пражывання насельнікаў, прывезлі тавары бытавой хіміі, сродкі асабістай гігіены.

Ігар Ціхан, дырэктар дома-інтэрната, правёў экскурсію па ўстанове, пазнаёміў гасцей з умовамі пражывання і родам заняткаў атрымальнікаў сацыяльных паслуг.

Таццяна Селіна дала майстар-клас па выяўленчым мастацтве. На занятку яны малявалі анёла-ахоўніка – кожны свайго: у кагосьці гэта сябар, любімая жонка, мама, ён сам.

Святлана Карнацэвіч, адна з пражываючых тут, расказала пра сваё захапленне з дзяцінства – калекцыянаванне анёлкаў.

Марыя МАЛЕНЧЫК,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga