Усё змяняецца ў гэтым свеце, а сельская праца была і застаецца неабходнай усім і кожнаму.
Хлеб, як і стагоддзі таму, – усяму галава. Хлеб, як і стагоддзі таму, здабываецца цяжкай працай і потам. Так, на дапамогу селяніну прыйшлі сёння новыя тэхналогіі, але зямля не перастала патрабаваць да сябе любові і ўвагі. Надвор’е па-ранейшаму дыктуе свае ўмовы. І хлебароб, як і стагоддзі таму, рана ўстае і позна кладзецца. І яму, як і далёкім продкам, гэтак жа баліць спіна. І на руках яго такія ж мазалі.
Штогадовыя “Дажынкі” – гэта падзяка нашым карміцелям. Сёлета мы правядзём іх на Дзятлаўшчыне 10 верасня і адзначым, і ўзнагародзім тых, хто быў задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі.
На палях раёна працавала амаль сотня хлебаробаў. Усе – не шкадуючы сіл, таму ўраджай сабралі аператыўна і без страт.
Вялікі дзякуй вам, механізатары, вадзіцелі, за высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне да даручанай тэхнікі, добрасумленны падыход да сваёй справы. Жадаем вам, паважаныя хлебаробы, і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру і дабра.
Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga