Заходзьце на шопінг

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаве ў магазіне “Міраж” па вуліцы Савецкай, 1 адкрылася фірменная секцыя гандлёвай сеткі “Mark Formelle” – аднаго з вядучых беларускіх вытворцаў жаночай, мужчынскай, дзіцячай бялізны і адзення з трыкатажу.

Аб асартыменце, рэжыме работы і новых паступленнях расказала намеснік дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Алеся Лазута:

– У фірменнай секцыі “Mark Formelle” папоўніць свой гардэроб абноўкамі могуць як жанчыны, так і мужчыны. Крыху пазней на паліцах можна будзе ўбачыць бялізну і адзенне для дзяцей. У асартыменце: верхні трыкатаж (касцюмы, сукенкі, джэмперы, світары, жакеты, камізэлькі і тунікі); спартыўнае адзенне; бялізна; панчошна-шкарпэткавыя вырабы і тавары тэкстыльнай галантарэі. “Mark Formelle” працуе з 9 да 18 гадзін, перапынак на абед з 14 да 15 гадзін. У суботу і нядзелю “гасцінныя” дзверы гандлёвай сеткі адчынены з 9 да 15 гадзін. У далейшым магчымы змяненні ў рэжыме работы магазіна. Прыходзьце па пакупкі!

У першы дзень работы фірменнай секцыі ў гандлёвай зале было шмат людзей. Пакупнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Святлана Белавус:

– Вельмі рада, што ў нашым горадзе адкрыўся яшчэ адзін гандлёвы аб’ект, дзе можна набыць якасныя трыкатажныя вырабы. Асартымент шырокі, багаты выбар мужчынскага і жаночага адзення, бялізны. Праўда, няма нічога для дзяцей. Спадзяюся, што ў хуткім часе з’явіцца. Прыйшла па майкі і шорты для сябе і мужа. На вуліцы ўжо які дзень стаіць гарачае надвор’е, абноўкі не перашкодзяць. Абавязкова прыйду сюды яшчэ раз.

Сафія Язерская:

– Вырашыла зайсці разам з сяброўкамі і паглядзець, што ёсць з адзення. Спадабаліся яркія шкарпэткі, модныя майкі і шорты. З пустымі рукамі не пойдзем. Раскажам аб магазіне нашым сябрам, думаю, яны таксама знойдуць сабе абноўкі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga