Пасля насычанай дзённай праграмы дзятлаўчане і госці горада прадоўжылі святкаваць Дзень Незалежнасці роднай краіны на цэнтральнай плошчы, дзе для іх быў падрыхтаваны канцэртны марафон “У адзіным карагодзе” з удзелам творчых калектываў Дзятлаўскага раёна.
Выступалі тэатр-студыя гульні “Суседзі”, ансамблі цыганскай песні “Бахталачы” і “Мара”, спявалі вядомыя артысты Дзятлаўшчыны Алеся Варабей, Марына Міхайлоўская, Галіна Сушко, Алёна Гузавец, Эльвіра Задзярэй і іншыя. Таксама музычныя віншаванні гучалі і ад сталічных гасцей – заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.
Разам з тым, жадаючыя танцавалі кракавяк, падыспань, каробачку, беларускую польку, гулялі ў “Ручаёк” і “цыганскую хустачку”.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga