У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём прайшоў турнір па міні-футболе сярод хлопцаў і дзяўчат 2005 года нараджэння і маладзейшыя – адзін з этапаў рэспубліканскага праекта “Бітва пляцовак”.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры каманды. Па выніках гульняў першае месца ў турніры занялі “Футбалісты”, на другім – “Лідары”, “бронзавая” перамога – у “Чэмпіёнаў”.
Каманду-пераможцу аднаго з этапаў “Бітвы пляцовак” узнагародзілі памятнай статуэткай, сярэбраных прызёраў – кубкам. Таксама “Футбалісты” атрымалі ў падарунак спартыўныя майкі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga