У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, тыя, якія становяцца пунктам адліку новага этапу ў яго гісторыі.
У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года – Дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які мы адзначаем як галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята, у якім зліліся ў адзінае цэлае сапраўды святыя і вялікія для беларусаў паняцці – Вызваленне, Перамога, Незалежнасць.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім упэўненасці ва ўласных сілах, плённай, адказнай працы на карысць нашай любімай Беларусі. Добрага ўсім здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт