Па просьбах дзятлаўчан

Важнае Грамадства

У фінальную стадыю ўвайшоў бягучы рамонт дарожнага пакрыцця на ўчастку вуліцы Кірава ў Дзятлаве, які завяршаецца ўкладкай новага асфальтавага пакрыцця.

У хуткім часе абноўленая дарога будзе цалкам адкрыта для руху транспарту.

Вуліцу Кірава ведаюць практычна ўсе мясцовыя вадзіцелі як адзін з праблемных участкаў для руху аўтатранспарту: яна часта падтоплівалася дажджамі, асфальтавае пакрыццё ў многіх месцах мела істотныя дэфекты. Таму было вырашана правесці рамонт праезнай часткі дарогі, падрадчыкамі выступілі райвыканкам і Дзятлаўскае РУП ЖКГ, тэндар на выкананне работы выйграла Дзятлаўскае ДРБУ № 119.

На адным з участкаў дарогі дэмантавалі слой пашкоджанага асфальтавага пакрыцця і паклалі новы. Кошт работ склаў 119 тысяч рублёў.

Сёння на аб’екце працуе брыгада асфальтаўкладкі пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Шастака, задзейнічаны асфальтаўкладчык, 2 каткі, грузавы аўтамабіль.

– Акрамя рамонту дарогі, мы праклалі трубы, зрабілі калодзеж для адводу дажджавой вады ў сектар, дзе няма жылых забудоваў, – расказвае намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль.  – Такім чынам мы выканалі пажаданні жыхароў суседніх вуліц Садовай, Макарава, якія пакутавалі ад падтаплення агародаў пасля моцных ліўняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga