Медыкі часта сутыкаюцца з так званым пасляадпачынкавым сіндромам, калі летам у чэргах да дактароў сядзяць загарэлыя, але хворыя людзі.
Больш за 70 % насельніцтва Беларусі мае тып скуры, якая хутка абгарае на сонцы. Анколагі б’юць трывогу, што рэгулярны загар можа справакаваць рост колькасці захворванняў на рак скуры. Паводле статыстычных даных, за апошнія 10 гадоў захворванне на рак скуры ў Беларусі павялічылася больш чым у паўтара раза.
Дэрматолагі сцвярджаюць, што знаходжанне пад сонечнымі прамянямі прыводзіць да фотастарэння, ультрафіялетавыя прамяні прыводзяць да распаду калагена і эласціна – рэчываў, якія адказваюць за пругкасць скуры.
Загарайце 30-60 хвілін, але абавязкова ўлічвайце тып скуры:
светлая загарае хутчэй, такім людзям можа быць дастаткова і 10 хвілін у дзень, асабліва ў першыя дні. Калі скура больш смуглявая, можна паляжаць на сонцы даўжэй, але аптымальна загараць не адзін-два дні ад відна да відна, а патроху кожны дзень тыдзень ці два.
Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga