У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы вялікае паступленне новых дзіцячых кніг.
Уладзімір і Наталля Перасвет “Сонца ў закрытым горадзе”
Жывеш сабе ціха … ходзіш у школу, гуляеш у камп’ютарныя гульні і думаеш, што ўсе прыгоды або скончыліся ў далёкім мінулым, або існуюць толькі ў кніжках. Але, аказваецца, варта толькі зрабіць крок за гарадскую рысу – і вось яны! Прыгоды! А яшчэ там, за плотам, усё неверагоднае становіцца рэальным, а ўсё складанае – вельмі простым і зразумелым…
Лада Ксенафонтава “Шчаслівы шыфр”
Па парадзе сяброўкі з Лондана Інка Ігракава стварае ўласны ўнікальны шыфр, з дапамогай якога запісвае ўсе свае планы на дзень. Цяпер яна нічога не забывае і ўсё паспявае. Але аднойчы лісток з шыфрам выпадкова трапляе не ў тыя рукі, і пачынаецца поўны хаос!
Ягор Крымаў “Бурштынавыя канікулы”
Дзяніс, Коля і Каця, звычайныя піцерскія школьнікі, думалі, што на старым хутары ў былой Усходняй Прусіі іх чакаюць сумныя канікулы. Але на справе ўсё апынулася з дакладнасцю да наадварот. То скарб, які бясследна знік у гады Другой сусветнай вайны, які адшукваецца і Расіяй, і Еўропай, самым нечаканым чынам аказваецца ў поле зроку падлеткаў… І як звязаны паміж сабой старыя нямецкія скарбы, партфель з кракадзілавай скуры, паляўнічы домік і бункер глуханямога, які … чуе!..
Сяргей Клімковіч “Магічны тэлепорт”
Вось ужо не думала дзяўчынка з Масквы Ліза Банцікава апынуцца ў эпіцэнтры тайнага супрацьстаяння людзей і магічных істот, якія праніклі на Зямлю з паралельнага Сусвету шмат тысяч гадоў таму. Хто б мог падумаць, што казкі пра Кашчэя Несмяротнага, Бабу-Ягу, кікімару і дамавікоў зусім не казкі, а праўда, трохі прыхаваная стваральнікамі легендаў і пісьменнікамі. Гэтыя незвычайныя істоты прынеслі з сабой сілу – трыадзіную магію “Магітрыёна”, і гэта сіла, як аказалася, мае свае планы на Лізу Банцікаву…
Таксама ў бібліятэку паступіла новая серыя “Філасофія для дзяцей” Міхаіла Андрыянава.
Чакаем усіх жадаючых!
Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga