Ці ўвойдзе работа ў спецыяльны стаж?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці можа работа медыцынскай сястры па фізіятэрапіі сярэдняга медперсаналу санаторна-курортнай аздараўленчай установы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы ў перыяд з 1994 да 1 студзеня 2009 года ўвайсці ў спецыяльны стаж?

Ці ўключаюцца санаторна-курортныя аздараўленчыя ўстановы ў Пералік установаў, арганізацый і пасадаў, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1992 года № 724, дзе работа дае права на пенсію за выслугу гадоў асобным катэгорыям медыцынскіх і педагагічных работнікаў?

Адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава:

– У спецыяльны стаж работы, які дае права на назначэнне пенсіі за выслугу гадоў асобным катэгорыям медыцынскіх работнікаў залічваецца работа на працягу поўнага працоўнага дня на пасадах і ва ўстановах, прадугледжаных:

– пералікам установаў, арганізацый і пасад, дзе работа дае права на пенсію за выслугу гадоў асобным катэгорыям медыцынскіх і педагагічных работнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1992 года № 724 (да 1 студзеня 2009 года);

– пералікам установаў, арганізацый і пасад для мэтаў прафесійнага пенсійнага страхавання медыцынскіх і педагагічных работнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2008 года № 1490 (пасля 1 студзеня 2009 года, пры ўмове выплаты ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне).

Падраздзелам 1 “Лячэбна-прафілактычныя ўстановы” раздзела 1 “Медыцынскія работнікі” пераліку прадугледжаны:

– медыцынскія сёстры фізіятэрапеўтычных аддзяленняў у бальнічных установах (незалежна ад назвы), спецыялізаваных цэнтраў, дыспансераў, радзільных дамоў, дамоў дзіцяці;

– медыцынскія сёстры фізіятэрапеўтычных кабінетаў амбулаторна-паліклінічных установаў (паліклінік, амбулаторый, дыягнастычных цэнтраў), акрамя ўстановаў, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці;

– медыцынскія сёстры фельчарска-акушэрскіх пунктаў і амбулаторый у лячэбна-прафілактычных установах, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

Падраздзелам 5 “Установы сацыяльнага забеспячэння” раздзелу 1 “Медыцынскія работнікі” пераліку прадугледжаны медыцынскія сёстры дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, для інвалідаў псіханеўралагічнага профілю, дзіцячых дамоў-інтэрнатаў, пратэзна-артапедычных аднаўленчых цэнтраў і іх філіялаў.

А вось медыцынскія сёстры па фізіятэрапіі сярэдняга медперсаналу санаторна-курортных аздараўленчых установаў, якія працавалі ў перыяд з 1994 па 1 студзеня 2009 года, пералікам не прадугледжаны. Таму падставаў для залічэння гэтага перыяду вашай работы ў спецыяльны стаж, які дае вам права на пенсію за выслугу гадоў, няма.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga