У чэрвені ў Дзятлаўскім раёне было складзена 18 пратаколаў за парушэнне правілаў паводзінаў на вадзе.
12 з іх – за знаходжанне каля вады і купанне ў нецвярозым стане.
– Большасць правапарушэнняў было выяўлена на вадаёме горада Дзятлава, – каменціруе сітуацыю старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі. – Адразу два пратаколы склалі ў адносінах да дзятлаўчанкі, якая ў нецвярозым стане купалася ў недазволеным месцы. Жанчыне давялося аказваць дапамогу.
З пачатку года ў Беларусі патанула 170 чалавек, з іх 13 дзяцей; спынены больш за 5 тысяч правапарушэнняў паблізу вадаёмаў. У час рэйдаў увага надаецца недапушчэнню купання ў забароненых месцах, распіцця алкагольных напояў на пляжах.
Яшчэ раз нагадваем, што паблізу вадаёмаў нельга пакідаць дзяцей без увагі, нават калі яны ўмеюць плаваць. У Дзятлаўскім раёне купацца дазволена толькі ў двух месцах: на возеры ва ўрочышчы Рыбакі, пляж санаторыя “Радон”, і на пляжы горада Дзятлава па вуліцы Фогеля.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga